Антон Дзям’янавіч Амельчанка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у мазырскай «Славіі».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец гомельскага футбола, у 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе «Гомеля». У 2006 годзе, правёўшы ў беларускім клубе 20 матчаў у чэмпіянаце, перайшоў у «Маскву», дзе выступаў за дубліруючы склад. Некаторы час разам з Юрыем Жаўновым і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў «Масквы». Пасля спынення існавання сталічнага клуба ў сакавіку 2010 года стаў іграком «Растова», дзе здолеў замацавацца ў аснове. Па выніках сезона 2010 быў прызнаны аматарамі «Растова» найлепшым іграком клуба ў сезоне.
У снежні 2010 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», але гульнявой практыкі не меў, застаючыся на лаўцы запасных. Улетку 2012 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку» да канца сезона 2012/13. У чэрвені 2013 года вярнуўся ў «Растоў», але ўжо не меў месца ў аснове, зрэдку з’яўляючыся на полі.
У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам»[3], але ўжо ў лістападзе пакінуў яго[4]. У студзені-лютым 2016 года праходзіў прагляд у «Анжы», але не падышоў[5]. У выніку, вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Белшыны»[6]. У ліпені 2016 года пакінуў бабруйскі клуб[7]. У другой палове 2016 года заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомелі.
У студзені 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў»[8]. У сталічным клубе стаў асноўным брамнікам, аднак у маі 2017 года атрымаў траўму. У ліпені 2017 года праз праблемы са здароўем вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[9].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 22 жніўня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.
Трэнерская кар’ера
З 2018 года працаваў у «Гомелі» трэнерам брамнікаў дубліруючага складу. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды ў якасці трэнера брамнікаў[10]. У снежні 2021 года разам з галоўным трэнерам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11]. У красавіку 2022 года пакінуў «Шахцёр» разам з Біёнчыкам[12].
З ліпеня 2022 года працаваў трэнерам брамнікаў у акадэміі падмаскоўных «Хімкаў»[13]. У кастрычніку 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі»[14]. У красавіку 2023 года ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасці іграка[15].
Дасягненні
Уладальнік Кубка Расіі: 2014
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads