Аркадзь Іосіфавіч Савініч
беларускі і расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аркадзь Іосіфавіч Савініч (1866 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1866 годзе[1].
Першапачатковую адукацыю атрымаў у Вялікалуцкім і Віленскім рэальных вучылішчах[1]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1885 годзе і скончыў курс у 1890 годзе па першым разрадзе[1].
Прафесійная дзейнасць
Яшчэ ў час канікул 1887 і 1888 гадоў А. Савініч быў на практычных занятках па службе шляху і будынкаў Лібава-Роменскай чыгункі, а ў 1889 годзе — пры работах па ўнутранай аддзелцы храма Святога Уладзіміра ў Херсанесе Таўрычаскім[1].
Пасля заканчэння навучання ў Інстытуце, А. Савініч быў памочнікам галоўнага архітэктара, акадэміка М. Чагіна, пры працах па ўнутранай аддзелцы, а таксама пры пабудове новай царквы ў маёнтку А. Г. Кузняцова «Фарос» ля Байдарскіх варот[1]. У 1890 годзе А. Савініч прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту , а ў 1891 годзе — да канцылярыі обер-пракурора Святога Сінода. З 1892 года Савініч займае пасаду малодшага інжынера будаўнічага аддзялення арэнбургскага губернскага праўлення[1].
Не пазней 1908 года стаў гродзенскім губернскім інжынерам[2].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads