Арсенцій Яфімавіч Казлоў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арсенцій Яфімавіч Казлоў (Арсен Яўхімавіч[1]) (23 лютага 1919(1919-02-23), Газьба, Віцебская губерня12 жніўня 1971(1971-08-12), Мяжа, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Арсенцій Яфімавіч Казлоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1919 года ў вёсцы Газьба Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер — Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

На службе ў Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 года. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Пры фарсіраванні ракі Дунай у раёне населенага пункта Харта на тэрыторыі Венгрыі старшы сяржант А. Я. Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-ай інжынерна-сапёрнай брыгады. Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі дэсантнікаў і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад яго абстрэл трапіла лодка А. Я. Казлова. Старшы сяржант не разгубіўся, саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку, у ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух нацыстаў. Ад страты крыві страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў шпіталь.

За мужнасць, адвагу і знаходлівасць пры фарсіраванні Дуная гвардыі старшаму сяржанту А. Я. Казлову 24.03.1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Перамогу сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны.

Жыў у вёсцы Мяжа, працаваў у МТС, затым — у саўгасе «Межанскі».

Памёр 12 жніўня 1971 года. Пахаваны на вайсковых могілках у горадзе Гарадок.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Абеліск у вёсцы Мяжа.
  • У гонар А. Я. Казлова названыя вуліца ў Гарадку і саўгас у Гарадоцкім раёне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads