Артыкулы Канфедэрацыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артыкулы Канфедэрацыі
Remove ads

Артыкулы Канфедэрацыі, поўная назва Артыкулы Канфедэрацыі і Вечнага Саюза (англ.: The Articles of Confederation and Perpetual Union)) — дакумент, прыняты 15 лістапада 1777 года Другім Кантынентальным Кангрэсам. Паводле Артыкулаў ЗША ператвараліся з саюза незалежных дзяржаў у канфедэрацыю. Лічыцца першым праектам Канстытуцыі Злучаных Штатаў[1]. Паводле Артыкулаў за Кангрэсам і Камітэтам Штатаў замацоўваліся некаторыя абавязкі: арганізацыя арміі, вядзенне вайны, дыпламатычных адносіны, арганізацыя паштовай сувязі паміж штатамі, чаканка грошай і іншае. Таксама вызначалася сістэма ўрэгулявання канфліктаў паміж штатамі і прыняцця новых штатаў у склад Канфедэрацыі.

Хуткія факты Артыкулы Канфедэрацыі, Назва ...
Remove ads

Этапы распрацоўкі і ратыфікацыі Артыкулаў Канфедэрацыі[1]

  • 11 чэрвеня 1776 г. — Кантынентальны Кангрэс вырашыў стварыць камітэт распрацоўкі праекта канфедэрацыі калоній.
  • 12 чэрвеня 1776 г. — Гэты камітэт пачаў працаваць.
  • 12 ліпеня 1776 г. — Першы чарнавы праект Артыкулаў Канфедэрацыі распрацаваны і прадстаўлены Кангрэсу.
  • 15 лістапада 1777 г. — Кантынентальны Кангрэс прыняў Артыкулы Канфедэрацыі.
  • 17 лістапада 1777 г. — Артыкулы Канфедэрацыі перададзены штатам для вырашэння іх лёсу.
  • 26 чэрвеня 1778 г. — Вырашана дапрацаваць Артыкулы.
  • 27 чэрвеня 1778 г. — Першы дапрацаваны варыянт забракаваны, пачалася распрацоўка другога варыянта.
  • 9 ліпеня 1778 г. — Другі дапрацаваны варыянт падпісалі 8 штатаў: Нью-Гэмпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Нью-Ёрк, Пенсільванія, Вірджынія і Паўднёвая Караліна.
  • 21 ліпеня 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Паўночнай Караліны.
  • 24 ліпеня 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Джорджыі.
  • 26 лістапада 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Нью-Джэрсі.
  • 5 мая 1779 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі штата Дэлавэр.
  • 1 сакавіка 1781 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі штата Мэрыленд. Артыкулы пачынаюць дзейнічаць дэ-юрэ.
  • 21 лютага 1787 г. — Кангрэс ухваліў план правядзення Канвенцыі ў Філадэльфіі па распрацоўцы Канстытуцыі ЗША.
  • 4 сакавіка 1789 г. Прынята Канстытуцыя ЗША. Яна замяняе сабой Артыкулы Канфедэрацыі.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads