Remove ads

Арце́мій (Арцё́м) Маісе́евіч Любо́віч (17 (29) кастрычніка 1880, Жытомір, Валынская губерня — 28 чэрвеня 1938, Мінск) — савецкі дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху, наркам пошт і тэлеграфа РСФСР і СССР, намеснік старшыні СНК Беларускай ССР (1935—1937).

Хуткія факты Арцемій Маісеевіч Любовіч, Намеснік старшыні СНК БССР ...

Член УКП(б) з сакавіка 1917 года.

Remove ads

Біяграфія

Сын будаўнічага дзесятніка (мяшчаніна). У 1894 годзе скончыў двукласнае гарадское вучылішча ў Жытоміры.

У 18961902 гг. — тэлеграфіст у Жытоміры, потым — у Кіеве. У 19021906 гг. — радавы-тэлеграфіст 2-й іскравай роты. У 19061914 гг. — тэлеграфіст у Кіеве, затым — у Бярдзічаве1908 года) і Белай Царквы1912 года).

У 19141917 гг. — мабілізаваны ў армію: служыў радавым 6-га чыгуначнага батальёна, затым — тэлеграфістам Кранштацкай тэлеграфнай роты. У 1917 годзе — член Кранштацкага камітэта РСДРП(б), старшыня Савета салдацкіх і матроскіх дэпутатаў, дэлегат VII (Красавіцкай) Усерасійскай канферэнцыі і VI з’езда РСДРП(б), член Петраградскага ВРК на Галоўным тэлеграфе і камісар Кексгольмскага рэзервовага палка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — рэдактар газеты «Известия Кронштадтского Совета», затым — член калегіі наркамату пошт і тэлеграфаў і намеснік наркама.

У студзені — маі 1918 г. — старшыня Кранштацкага камітэта РСДРП(б). У 19181919 гг. — старшыня Усерасійскага Саюза работнікаў сувязі. У 19191920 гг. — намеснік наркама пошт і тэлеграфаў РСФСР і начальнік сувязі РККА.

У 19201921 гг. — выконваючы абавязкі народнага камісара пошт і тэлеграфаў РСФСР. З 1923 г. — намеснік наркама пошт і тэлеграфа СССР. У 19271928 гг. — выконваючы абавязкі народнага камісара пошт і тэлеграфа СССР.

У 19281934 гг. — упаўнаважаны наркамата сувязі СССР па Далёкім Усходзе, Усходняй Сібіры.

У 19341935 гг. — у распараджэнні ЦК УКП(б). У 19351937 гг. — намеснік старшыні СНК Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана БССР.

Дэлегат VII, X, XV з’ездаў партыі.

Арыштаваны 5 ліпеня 1937 года. Асуджаны 28 чэрвеня 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да вышэйшай меры пакарання. Абвінавачванне: артыкулы 69, 79, 76 (удзел у антысавецкіх правых арганізацыях, шкодніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы). Расстраляны ў той жа дзень, пахаваны ў Мінску[3].

Рэабілітаваны 29 лютага 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Remove ads

Працы

  • За высокую якасць планавай работы // Сацыялістычнае будаўніцтва, 1935, № 1-2. — С. 9-13;
  • Асноўныя задачы плана народнай гаспадаркі БССР на 1936 г. // Бальшавік Беларусі, 1936, № 13. — С. 64-77;
  • Тэмпы і структурныя зрухі ў народна-гаспадарчым плане на 1936 г. // Сацыялістычнае будаўніцтва, 1936, № 1-2. — С. 53-63;
  • Планы народнай гаспадаркі БССР на 1937 г. // Бальшавік Беларусі, 1937, № 1. — С. 40-50.
Remove ads

Ушанаванне памяці

18 красавіка 2013 года ў Жытоміры на будынку гарадской гімназіі № 3 (былым гарадскім вучылішчы) адкрыта мемарыяльная дошка А. М. Любовічу[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads