Асаму Сімамура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асаму Сімамура (下村 脩; 27 жніўня 1928 — 19 кастрычніка 2018) — японскі і амерыканскі хімік і біёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008)[5].
Нарадзіўся ў горадзе Фукутыяма, прэфектура Кіёта, у 1928 годзе. Вырас у Маньчжурыі і Осака, дзе яго бацька служыў у войску.
У 1958 годзе Асаму Сімамура атрымаў дыплом магістра, а праз два гады абараніў дысертацыю. З 1960 года жыў і працаваў у ЗША.
Асаму Сімамура вылучыў бялок з мядузы Aequorea Victoria, якую прыбівае прылівам да заходняга берага Паўночнай Амерыкі, і выявіў, што бялок зіхаціць зялёным святлом ва ўльтрафіялетавым спектры. Зіхоткі бялок, або зялёны флуарысцэнтны пратэін (GFP) у біяхіміі дазваляе сёння сачыць за разнастайнымі працэсамі ў клетках, якія іначай былі б нябачныя, такімі як паступовая атрафія нервовых клетак у хворых на Паркінсон, або развіццё ракавых працэсаў у мозгу.
Remove ads
Зноскі
- Osamu Shimomura // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Brozović D., Ladan T. Shimomura Osamu // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Osamu Shimomura // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- NNDB — 2002.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads