Ацэтаты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ацэта́ты[1] — солі і эфіры воцатнай кіслаты, напрыклад:

  • CH3COOC2H5 этылацэтат (этылавы эфір воцатнай кіслаты);
  • CH3COONa ацэтат натрыю;
  • CH3COONH4 ацэтат амонію;
  • Pb(CH3COO)2·3H2O ацэтат свінцу (свінцовы цукар).

Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам.

Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смол, у вытворчасці цэлулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харчовай прамысловасці.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads