Барок (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баро́к[1] (трансліт.: Barok, руск.: Борок) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
У 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.
На захадзе мяжуе з лесам. Паміж пасёлкам Барок, вёскай Елянец і былым пасёлкам Ясная Паляна (Буда-Кашалёўскі раён) знаходзіцца Яснапалянскае радовішча глін, пластападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Ва ўскрышы супескі, жвір, галька, пяскі.
Побач аўтадарога, якая злучае пасёлак з Буда-Кашалёвам.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 16 жыхароў вёскі загінулі на франтах вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1925 год — 19 двароў.
- 1959 год — 70 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 11 гаспадарак, 17 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads