Елянец
вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еляне́ц[1] (трансліт.: Jelianiec, руск.: Еленец) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца ў 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.
Працякае рака Недайка (прыток ракі Дняпро).
За 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Елянецкае радовішча глін[2]. Пластавы паклад звязаны з адкладамі палтаўкай серыі (палеаген-неаген). Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі.
Паміж вёскай Елянец, пасёлкам Барок (Буда-Кашалёўскі раён) і былым пасёлкам Ясная Паляна (Буда-Кашалёўскі раён) знаходзіцца Яснапалянскае радовішча глін, пластападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Ва ўскрышы супескі, жвір, галька, пяскі.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым вуглом далучаюцца два завулкі і кароткая вуліца. На поўдні амаль паралельна да галоўнай размешчана кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Выяўлены археолагамі курганны магільнік (7 насыпаў, у 2,5-3 км на паўночны ўсход ад вёскі, абапал лясной дарогі) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1525-27 гадах сяло Елянцы згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях памежных канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Недайскай воласці Беліцкага, затым Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 4 ветракі, крупарушка, гамарня, карчма. З 1907 года дзейнічала народная вучэльня (62 вучні). У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын.
У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі.
У 1930 арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі 8 двароў і забілі 4 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 98 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік. Па перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда). Размяшчаліся дапаможная гаспадарка «Ніва», камбінат бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Да 16 снежня 2009 года ў складзе Старабудскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1858 год — 40 двароў, 399 жыхароў.
- 1897 год — 103 двары, 701 жыхар (паводле перапісу).
- 1909 год — 119 двароў, 917 жыхароў.
- 1925 год — 147 двароў.
- 1940 год — 215 двароў, 963 жыхары.
- 1959 год — 691 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 109 гаспадарак, 215 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads