Баі за Джурф аль-Сахар (2014)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баі за Джурф аль-Сахар (2014)
Remove ads

Баі за Джурф аль-Сахар — двухдзённая ваенная аперацыя іракскіх урадавых войскаў, падтрыманых апалчэннямі і замежнымі саюзнікамі, па адваяванні стратэгічнага горада Джурф аль-Сахар блізу Багдаду. Кампанія была ў асноўным накіравана на тое, каб перашкодзіць баевікам ІДІЛ дабрацца да святых гарадоў Кербела і Эн-Наджаф, дзе тая пагражала здзейсніць напады на шыіцкіх паломнікаў, якія адзначалі Дзень Ашура[6][7].

Хуткія факты Баі за Джурф аль-Сахар, Дата ...
Remove ads

Прадмовы

Джурф аль-Сахар — стратэгічны горад за 50 кіламетраў на поўдзень ад іракскай сталіцы. Размешчаны ў рэгіёне, дзе пераважаюць суніты.

У 2014 годзе Джурф аль-Сахар быў захоплены тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

Горад размешчаны на дарозе, па якой звычайна ходзяць мільёны паломнікаў-шыітаў, якія натоўпамі накіроўваюцца ў святы шыіцкі горад Кербела ў дзень Ашура ў святы месяц Мухарам, каб ушанаваць памяць унука Мухамеда, імама Хусейна — адной з самых шанаваных фігур у шыіцкім ісламе. Чакалася, што Ісламская дзяржава, якая лічыць шыітаў адступнікамі, паспрабуе атакаваць паломнікаў[8].

Па словах іракскіх сілавікоў, Джурф аль-Сахар уяўляў асаблівую небяспеку для Кербелы, і ачыстка гэтага раёна з’яўлялася ключавым прыярытэтам перад святам Ашура[1].

Пяць выбухаў аўтамабіляў у святым горадзе Кербела за тыдзень перад аперацыяй, узмацнілі яе тэрміновасць[1].

Remove ads

Аперацыя

24 кастрычніка 2014 іракскія ўрадавыя войскі, падтрымліванныя Іранам і апалчэнцамі, пачынаюць наступленне ў бок горада[1][9].

Камандзір «Бадры» Хадзі аль-Амеры сцвярджаў, што кіраваў аперацыяй у тандэме з новым міністрам унутраных спраў краіны, які з’яўляўся членам яго партыі. Неправераныя фатаграфіі, распаўсюджаныя ў Інтэрнэце, паказалі аль-Амеры з Касемам Склеймані, камандуючым элітнымі сіламі Ірана «Кодс». Яны разам садзейнічалі іракскай арміі ў яе аперацыі. Супрацоўнікі службы бяспекі і байцы апалчэння таксама сцвярджалі, што Сулеймані прысутнічаў на поле бою[1]. Былі выказаны меркаванні аб прысутнасці іранскіх войскаў у аперацыі. Па словах камандзіра шыіцкай групоўкі «Катаіб Хезбала», іранскіх сіл там не было, «але калі і была прысутнасць якіх-небудзь асоб, то ўсё гэта было афіцыйна ўзгоднена». Адзін з камандзіраў заявіў, што Сулеймані нібыта сам планаваў гэтую аперацыю яшчэ тры месяцы таму.

Па даных іракскіх сілавікоў, у ходзе аперацыі былі забіты 498 баевікоў ІДІЛ. 35 з іх былі выхадцамі з Саудаўскай Аравіі, 30 — з Чачні і 24 —з Сірыі. 60 з іх былі снайперамі або звычайнымі баевікамі, а 29 — тэрарыстамі-смяротнікамі[3][4].

29 кастрычніка ўрад прыняў пастанову закрыць увесь Джурф аль-Сахар для бежанцаў-вяртанцаў на 8 месяцаў, каб прыбраць шматлікія самаробныя выбухоўкі і ачысціць дамы ад бомбаў, закладзеных ІД[10]. Каля 100 выбуховак, пакінутых паўстанцамі, калі яны адыходзілі з раёна Джурф Аль-Сахара, былі абясшкоджаны і падарваны іракскімі войскамі[1][11].

Пасля вызвалення правінцыйны савет абвясціў, што назва Джурф аль-Сахар, што азначае «скалісты бераг», будзе зменена на Джурф аль-Наср, «бераг перамогі»[12].

Remove ads

Рэакцыя

  • Ірак: Пасля вызвалення горада прэм’ер-міністр Хайдэр аль-Абадзі пахваліў іракскія «гераічныя сілы» за нанясенне «смяротнага ўдару» па Ісламскай дзяржаве[13].
  • Іран: Намеснік міністра замежных спраў па афра-арабскіх справах Хасейн Амірабдалахян павіншаваў «іракскі ўрад і народ з вызваленнем раёна Джурф аль-Сахара»[14].

Дакументальны фільм

5 сакавіка 2015 года іранскі тэлеканал IRIB 1 трансляваў дакументальны фільм пад назвай «Джурф аль-Сахар» (перс.: جرف الصخر), зняты рэжысёрамі Мартэзай Шаабані і Мастафой Сейфі падчас аперацыі «Ашура». Фільм прысвечаны ўдзелу Ірана і шыіцкага апалчэння ў бітве за горад[15][16].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads