Бекарэвіч

пералік значэнняў у Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бекарэвіч (польск.: Bekarewicz) — беларускае прозвішча[1]. Паходжанне прозвішча Бекарэвіч — з Польшчы і суседніх з ёй краін (Беларусі і Украіны).

Паводле адной версіі, гістарычна прозвішча ўтварылася ад мянушкі ці імя, дадзеных далёкаму продку дваранскага паходжання з Павіі (італ.: Beccaria). Прыхільнікі гэтай версіі звяртаюць увагу, што ёсць прэцэдэнты з’яўлення ў гісторыі Беларусі выхадцаў з Італіі, да прыкладу, Карафа-Корбут. Некаторыя беларускія этнографы недакладна выводзяць гэта прозвішча ад традыцый гульні і фальклору, дзе дзеці «бекаюць як авечкі» (абгрунтаванне толькі «бек» без «ар», дзе «віч» — гэта агульны канчатак). Вельмі вялікая частка носьбітаў прозвішча Бекарэвіч адносілася да польскай і беларускай шляхты.

Паводле іншай, найбольш верагоднай версіі, прозвішча Бекарэвіч утварылася ад старажытнага рускага бѣкарь, што азначае «мера солі»[2][3]. Прозвішча Бекарэвіч (руск.: Бекаревич) з’яўляецца малавядомым на прасторы Расіі і краін блізкага замежжа: у Памятных кніжках губерняў Расійскай імперыі (па беларускім губерням), у Алфавітных спісах адны і тыя ж асобы паказваліся як «Бекарео» ці «Бекарей» і пазней «Бекарэвіч» (дынаміка разбурэння Вялікага Княства Літоўскага і «разбор беларускай шляхты» да 1870 г.). Пазней носьбіты гэтага прозвішча прызнаваліся ў расійскім дваранстве беларускіх губерняў да 1917 г.

Вядомыя носьбіты:

  • Якаў Міхайлавіч Бекарэвіч (*1862 г. — †17 лютага (2 сакавіка) 1902 г., Чарнігаў) — біскуп Рускае праваслаўнае царквы, біскуп Ноўгарад-Северскі, вікарый Чарнігаўскае епархіі.
  • Аркадзь Мікалаевіч Бекарэвіч († не раней за 1914 г.) — педагог, аўтар перакладанняў царкоўных распеваў[4].
  • Вольга Яўгенаўна Бекарэвіч — маці Андрэя Грамыкі.
  • Мікалай Паўлавіч Бекарэвіч (*1893 г. — † не раней за 1956 г.) — рэпрэсаваны[5].
  • Васіль Сафронавіч Бекарэвіч — святар.
  • Павел Бекарэвіч — святар, рэпрэсаваны.
  • Алег Бекарэвіч — протаіерэй.
  • Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч — беларускі краязнавец і этнограф.
Remove ads

Зноскі

  1. бекарь // Этимологический словарь русского языка = Russisches etymologisches Wörterbuch : у 4 т. / авт.-сост. М. Фасмер ; пер. с нем. и доп. чл.кор. АН СССР О. Н. Трубачёва, под ред. и с предисл. проф. Б. А. Ларина. — Изд. 2-е, стер. М. : Прогресс, 1986. — Т. I : А—Д. — С. 146. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads