Беларускае культурна-асветнае таварыства (Бабруйск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скае культу́рна-асве́тнае тавары́ства ў Бабруйску дзейнічала ў 1917—1919 гадах. Заснавана па ініцыятыве мясцовай інтэлігенцыі (выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін, В. Д. Дружчыц, супрацоўніца гарадской бібліятэкі Ю. В. Бібіла, свяшчэннік К. Давідовіч, М. І. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і іншыя) з мэтай спрыяць уздыму культурнага і матэрыяльнага ўзроўню беларускага народа. У лекцыях, артыкулах, спецыяльных пракламацыях члены таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры і мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі[1].
Remove ads
Зноскі
- Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Бабруйску // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads