Беразнянскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беразня́нскае — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Церахі, за 7 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Бычыха.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,14[1] км. Найбольшая глыбіня возера 3,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 1,3 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, усходнія спадзістыя вышынёй 2—3 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads