Беразоўка (Буда-Кашалёўскі раён)

пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беразо́ўка[1] (трансліт.: Bierazoŭka, руск.: Березовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Паблізу паклады жалезняка.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 7 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы, на поўдні рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў вёскі. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак уваходзіў у склад Недайскага сельсавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 11 гаспадарак, 12 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 130 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 11 гаспадарак, 12 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads