Будынак Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак былога Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 12. Помнік грамадзянскай архітэктуры, вырашаны ў формах неарэнесансу.
Remove ads
Гісторыя



Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. У ім знаходзілася аддзяленне Дзяржаўнага банка Расіі , створанае ў Мінску ў 1881 годзе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаліся ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопіса «Беларуская работніца і сялянка». У 1930-я гады надбудаваны 3-і паверх. 3 1933 годзе тут быў выканком гарсавета[1].
У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася Ортскамендатура, орган ваеннага кіравання на часова акупаваных тэрыторыях.
З 1944 года размяшчаліся гаркам і абкам КП(б)Б, выканкам гарсавета[1], пасля Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 1965 года, калі яму аддалі новапабудаваны будынак Дзяржаўнага музея Беларускай ССР на Цэнтральнай плошчы, а Дзяржмузей перавялі на яго старое месца[2].
Remove ads
Архітэктура


Спачатку будынак быў двухпавярховы з цокальным паверхам. Прамавугольны ў плане, з цэнтральным рызалітам на галоўным і дваровым фасадах. Па баках галоўнага фасада сіметрычна размяшчаліся 2 уваходы, у цэнтры 2-га паверха — балкон. Па ўсім перыметры паміж цокальным, 1-м і 2-м паверхамі — карнізныя паясы. Будынак завершаны карнізам з «сухарыкамі». У 1930-я гады надбудаваны 3-і паверх. Галоўны фасад расчлянёны гарызантальным рустам і прарэзаны аконнымі праёмамі: на цокальным невялікімі квадратнымі, на 1-м і 3-м прамавугольнымі, на 2-м арачнымі з ліштвамі і замковым каменем. На 2-м і 3-м паверхах паміж аконнымі праёмамі — пілястры іанічнага ордара[1].
Унутраная планіроўка мяшаная калідорна-анфіладная. Цокальны паверх перакрыты цагляным цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. 1-ы паверх мае скляпенні на металічных бэльках, 2-і — плоскае бэлечнае перакрыцце. Цяпер унутраная планіроўка зменена[1].
Remove ads
Зноскі
- Г. М. Новікава, Т. А. Чарняўская. 205. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Таямніца былога музэю Вялікай Айчыннай вайны або яшчэ адна чорная пляма на Машэраве(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads