Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругіmap
Remove ads

Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі[1] — будынак у Мінску, размешчаны па праспекце Незалежнасці, 27. Пабудаваны ў 1940 годзе па праекце архітэктара Герасіма Якушкі. Манументальная і лаканічная архітэктура будынка, тыповая для грамадзянскіх збудаванняў 1930-х гадоў, захоўвае выразныя рысы канструктывізму. Цяпер 2-гі корпус Міністэрства абароны Беларусі.

Хуткія факты Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак аднесены ў глыбіню ад «чырвонай лініі» забудовы. Рэльеф прадыктаваў неабходнасць зрабіць пад правай часткай будынка цокальны паверх, перад цэнтральнай часткай — падпорныя сценкі, у сістэму якіх арганічна ўключаны шырокія лесвічныя маршы. Над лесвічнай клеткай правага крыла ўзвышаецца квадратны ў плане зашклёны відавы павільён. Над уваходамі на вышыню 2 паверхаў убудаваны галерэі-балконы, абмежаваныя магутнымі квадратнага сячэння калонамі. Пластыка фасадаў строгая і манументальная. Рытму калон на галерэях бакавых крылаў адпавядаюць пілоны на галоўным фасадзе цэнтральнага корпуса, якія даходзяць да 4-га паверха і разам з калонамі галерэй нясуць развіты прафіляваны карніз. Сцены 1-га паверха бакавых крылаў апрацаваны рустам. 3 боку дваровага фасада рызаліты бакавых крылаў завершаны трохвугольнымі франтонамі. Планіроўка калідорная, з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў.

Remove ads

Зноскі

  1. Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads