Герасім Васілевіч Якушка

беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Герасім Васілевіч Якушка
Remove ads

Гера́сім Васі́левіч Яку́шка (3 сакавіка 1900, в. Паддуб’е, цяпер Магілёўскі раён, Беларусь — 6 студзеня 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Герасім Васілевіч Якушка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча (1918). Бацька прадаў каня, каб сын паехаў паступаць у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, дзе Герасім вучыўся ў 1918—1924 гадах. Па сканчэнні інстытута Герасім Якушка накіраваны працаваць у Менск. Пачынаў 20-гадовую кар’еру інжынерам Мінбуда (1924—1928), затым працаваў прарабам будаўнічага трэста (1928—1929), тэхнічным кіраўніком гандлёва-будаўнічага трэста (1929), галоўным інжынерам трэста (1930), тэхнічным дырэктарам трэста Мінбуда (1931—1933). Член Саюза будаўнікоў (1928) і Саюза архітэктараў СССР (1935). Галоўны архітэктар Мінска (1936—1941).

У 1936 годзе сваімі рукамі пабудаваў дом на вуліцы Бібліятэчнай, паблізу цяперашняга Дома прэсы, побач сядзіб мастакоў Бембеля і Гусева[1].

Памёр ад тыфу 6 студзеня 1942 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.

Remove ads

Сям’я

Брат Герасіма Якушкі — Піліп, таксама вучыўся на архітэктара, быў будаўніком, яго дачка — пляменніца Герасіма — Вольга Якушка, вядомы навуковец-географ.

Абедзве дачкі працягнулі дзейнасць бацькі, Нона (нар. 1937) — архітэктар, Ала (нар. 1940, у шлюбе Тацьянок) — будаўнік[1][2].

Творчасць

Найвышэйшымі творчымі дасягненнямі адзначана 2-я палова 1930-х гадоў. Паводле праектаў Герасіма Якушкі ў Менску, Магілёве, Барысаве і іншых гарадах БССР было пабудавана каля двух дзясяткаў арыгінальных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў. У 1941 годзе пачаў праект рэканструкцыі плошчы Памяці ахвяр 1905 года ў Мінску (цяпер Прывакзальная плошча), планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, паставіць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу.

Вядомыя будынкі

У Мінску

Thumb
Вуліца Савецкая і кінатэатр «Пралетарый» (крайні правы)
Thumb
Аўтаматычная тэлефонная станцыя, 1934
Thumb
Будынак колішняй бальніцы

У іншых гарадах

  • сярэдняя школа (1930, Барысаў)[4]
  • 5-павярховы 96-кватэрны жылы дом (так званы Дом МУСаўцаў, Дом ля фантана, 1940 год, вул. Ленінская, 68, Магілёў)[2]

Праекты

Праекты (1931—1940): будынак пастаяннай Усебеларускай выстаўкі (у сааўтарстве з В. Струевым), гатэль на 300 месцаў, інтэрнат для студэнтаў БДУ і медінстытута (з Г. Лаўровым), фінансава-эканамічны тэхнікум, 2-камплектная школа на 80 вучняў для в. Масюкоўшчына, Мінскі цырк, рэканструкцыя клуба імя К. Маркса, лецішча Мінгарвыканкама і гаркама УКП(б)Б, Белаграпрамбанк па вул. Пушкінская, драмтэатр для Магілёва і іншыя.

Значэнне творчасці

На думку беларускага гісторыка архітэктуры Вячаслава Чарнатава, «Якушка пабудаваў будынкі, якія таксама паўплывалі на фарміраванне аблічча сучаснага горада [Мінска], ён удзельнічаў у карэкціроўцы генеральнага плана горада ў 1939—1940 гадах. Праект забудовы праспекта Незалежнасці паміж плошчамі Перамогі і Якуба Коласа быў часткова ажыццёўлены, фрагментамі захаваўся»[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Гісторыя мінскага Паліттэхнікума (руск.)(недаступная спасылка). mgpk.bntu.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads