Будынак геаграфічнага факультэта БДУ (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак геаграфічнага факультэта БДУ (Мінск)map
Remove ads

Будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ — будынак, які ўваходзіць у Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, размешчаны ў раёне Плошчы Незалежнасці ў Мінску па адрасе вул. Ленінградская, 16. Разам з астатнімі будынкамі ўніверсітэцкага гарадка ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Хуткія факты Будынак геаграфічнага факультэта БДУ, Краіна ...
Thumb
Будынак геаграфічнага факультэта
Remove ads

Гісторыя

Будынак геаграфічнага факультэта па праекце архітэктара Запарожца пры аўтарскім надзоры Лаўрова і быў узведзены ў 1931 годзе ў стылі канструктывізму[1].

У ваенныя гады будынак пазбег поўнага разбурэння, але атрымаў значныя пашкоджанні: была знішчана аконная і дзвярная сталярка, страчаны інтэр'еры. У 1948 г. навучальны корпус адрамантаваны і часткова рэканструяваны па праекце архітэктара С. Б. Баткоўскага[1].

У 1998 годзе ва УП «Белжылпраект» аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам А. Д. Фактаровіча быў распрацаваны праект рэканструкцыі і рэстаўрацыі корпуса[1], які да 2002 года быў рэалізаваны[1].

У будынку адноўлены гістарычны ўваходны тамбур з масіва дуба і пышныя лесвіцы з адрэстаўраванымі агароджамі, а таксама прыступкамі з белага граніту, цалкам адпаведнымі гістарычным. У вестыбюлі, холе і калідорах будынка падлогі выкананы з паліраванага граніту са складанымі шматколернымі геаметрычнымі ўзорамі[1].

Remove ads

Архітэктура

Галоўны фасад цаглянага, трохпавярховага, Т-падобнага ў плане, з мансардай і падвалам будынка арыентаваны на ўнутраную тэрыторыю гарадка. Тарэц яго з памяшканнем аранжарэі са шкляным дахам выходзіць на Прывакзальную плошчу і з’яўляецца важным элементам, якія фармуюць перыметр яе забудовы[2].

Інтэр’ер

Эскізы для ўнутраных інтэр’ераў выконваў сам Казімір Малевіч. Нажаль, пад час Другой сусветнай вайны яны не захаваліся, уся драўляная частка ўнутранага інтэр’ера была парушана[1].

Унікальным у сваім родзе з’яўляецца агульны малюнак падлогі ў калідоры другога паверха. Ён уключае 32 пары квадратных пліт з паліраванага граніту памерам 0,5х0,5 м з 32 гранітных радовішчаў розных краін свету — Бразіліі, Грэцыі, Іспаніі, Расіі, Фінляндыі, Украіны, Чылі, Паўднёваафрыканскай Рэспублікі і інш. Тым самым будучыя географы атрымалі наглядны дапаможнік для іх вывучэння[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads