Біялагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біялагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Remove ads
Апісанне
Факультэт быў арганізаваны на базе хіміка-біялагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1930 годзе, а пазней стаў называцца біёлага-глебавым факультэтам з аддзяленнямі заалогіі, батанікі і фізіялогіі раслін, фізіялогіі чалавека і жывёл.
Першым загадчыкам хіміка-біялагічнага аддзялення быў І. М. Марголін. Пасля перайменавання ВНУ ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава дэканам хіміка-біялагічнага факультэта стаў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Ф. М. Харытановіч (быў таксама загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі).
Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва ў выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў[1].
Remove ads
Кафедры
- Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін
- Кафедра заалогіі, фізіялогіі і генетыкі
- Кафедра хіміі
- Кафедра лесагаспадарчых дысцыплін
Спецыяльнасці
- Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)
- Лясная гаспадарка
Дэканы
- І. М. Марголін
- Фёдар Мікалаевіч Харытановіч (1975—?)
- Леанід Міхайлавіч Сапегін (1978—1982)
- Віктар Сяргеевіч Аверын
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads