Вадзяны млын (Каменнае Крывое)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзяны млын — колішні прамысловы будынак у вёсцы Каменнае Крывое Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на рацэ Крывой, каля аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае.
Remove ads
Гісторыя


Узведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Млын належаў памешчыкам Гардзялкоўскім і функцыянаваў да пачатку Другой сусветнай вайны.
У 1990-х гадах будынак быў набыты і абсталяваны пад прыдарожную кавярню. Але неўзабаве ён згарэў, і аднаўляць яго ніхто не стаў[1].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасня 2008 года вадзяному млыну быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам, да якога прымыкала аднапавярховае працоўнае памяшканне.
Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім — жорны, на трэцім — гаспадарчыя памяшканні[2].
Зноскі
- Сяргей Кавалеўскі. Млын на рацэ Крывой. Чым знакамітыя мясціны недалёка ад Друцка, дзе настаўнічаў Якуб Колас(недаступная спасылка). // Віцебскія весці, 16 студзеня 2017. (бел.)
- Млын вадзяны. — Прыдзвінскі край, 30 студзеня 2020. (бел.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads