Валерый Іосіфавіч Варанецкі
беларускі дыпламат і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Іосіфавіч Варанецкі (нар. 14 кастрычніка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў Мінску.
Скончыў з адзнакай Беларускі політэхнічны інстытут (1985), аспірантуру гэтага інстытута (1990) і Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1995) па спецыялізацыі «Міжнародныя эканамічныя адносіны». Кандыдат эканамічных навук.
У 1985—1987 гадах — выкладчык Мінскага політэхнічнага каледжа.
У 1987—1993 гадах працаваў на выбарных пасадах у рэспубліканскіх маладзёжных арганізацыях. Адказваў за ідэалогію ў Цэнтральным камітэце ЛКСМБ[1].
У 1993—1995 гадах — слухач Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
У 1995—1996 гадах — саветнік па пытаннях знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 1996—2000 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях.
У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2006 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы.
У 2006—2011 гадах — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 2011 года па 13 кастрычніка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АБСЕ, вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду[2].
У 2016—2024 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай Камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. З 26 снежня 2016 года па 7 ліпеня 2020 года — намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[3].
У верасні 2020 года падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі 2020 года заявіў, што «людзі маюць права на мірны пратэст»[4]
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads