Валерый Іосіфавіч Саўко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Іосіфавіч Саўко (нар. 1 ліпеня 1962, в. Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працаваў загадчыкам аўтагаража калгаса «Іскра» Дзятлаўскага раёна, інструктарам Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, інструктарам Гродзенскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вытворча-камерцыйная фірма „Віта“», намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела па справах органаў дзяржаўнага кіравання ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама, старшынёй Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. На працягу многіх гадоў узначальваў Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads