Гярбелевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гярбе́левіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мядзвінавічы.

Хуткія факты Гярбелевіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Малдавіцкага і Яварскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Гярбелевічы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мядзвінавічы. У 1986 годзе скасавана вёска Мельнікі (злілася з вёскай Буйкі)[2]. 13 ліпеня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вензавецкага сельсавета (вёскі Белякі, Буйкі, Сачыўляны, Сцяткоўшчына і Явар) і Казлоўшчынскага пассавета (вёскі Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads