Валерый Якаўлевіч Брусаў

расійскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Валерый Якаўлевіч Брусаў
Remove ads

Валерый Якаўлевіч Брусаў (руск.: Валерий Яковлевич Брюсов; 1 (13) снежня 1873[6], Масква[6][7][…]9 кастрычніка 1924(1924-10-09)[6][8][…], Масква, РСФСР, СССР[6][7][…]) — рускі паэт , празаік , літаратурны крытык, драматург , тэарэтык літаратуразнаўства, перакладчык. Пачынальнік сімвалізму ў рускай літаратуры.

Хуткія факты Валерый Якаўлевіч Брусаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў купецкай сям’і. Вучыўся ў маскоўскай прыватнай гімназіі Ф. Крэймана. Паступіў у 1892 годзе ў Маскоўскі ўніверсітэт на гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта. У 1895 годзе Брусаў выдаў кнігу «Шэдэўры», у 1897 годзе — кнігу «Гэта — я» пра свет суб’ектыўна-дэкадэнцкіх перажыванняў, якія абвяшчалі эгацэнтрызм. У 1899 годзе скончыў універсітэт, цалкам аддаўся літаратурнай дзейнасці. На працягу двух гадоў працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса «Рускі архіў». Пасля арганізацыі выдавецтва «Скарпіён», якое публікавала творы мадэрністаў, Брусаў прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі альманахаў і часопіса «Шалі» (1904—1909).

У 1897 годзе Брусаў ажаніўся з Іаанай Рунт. Яна была спадарожніцай да самай яго смерці. У 1900 годзе выйшла кніга «Трэцяя варта», пасля якой Брусаў атрымаў прызнанне як паэт. У 1903 годзе апублікаваў кнігу «Гораду і свету», у 1906 годзе — «Вянок».

У жніўні 1914 года ў Вільні пазнаёміўся з Я. Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі.

У 1919 годзе Брусаў стаў членам РКП(б). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве, загадваў літаратурным пададдзелам Аддзела мастацкай адукацыі пры Наркамасветы, быў членам Дзяржаўнага вучонага савета, прафесарам МДУ (з 1921).

Памёр ад запалення лёгкіх. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Творчасць

Выступаў як паэт, празаік, драматург, літаратуразнавец, тэарэтык верша і перакладчык.

У зборніках «Рускія сімвалісты» (вып. 1—3, 1894—95; у асноўным вершы Брусава), «Chefs d’oeuvre» («Шэдэўры», 1895), «Me eum esse» («Гэта — я», 1897) — выявішся ўплыў заходнееўрапейскага і рускага дэкадансу, пошукі новых формаў паэзіі. Аўтар зборнікаў вершаў «Urbi et orbi» («Гораду і свету», 1903), «Στέφανος» («Вянок», 1906), «Люстра ценяў» (1912) і інш., празаічных зборнікаў «Зямная вось» (1907), «Ночы і дні» (1913), гістарычных раманаў «Вогненны Анёл» (1907—08), «Алтар перамогі» (1911—12), «Юпітэр звергнуты» (незак., апубл. 1934), п’есы «Падарожнік» (1911), трагедыі «Пратэсілай памерлы» (1913), у якіх — зварот да урбаністычных матываў, навукі і гісторыі, міфалогіі і сучаснасці. У зборніках «Апошнія мары» (1920), «У такія дні» (1921), «Міг» (1922), «Mea!» («Спяшайся!», 1924) інтымная, пейзажная, міфалагічная, філасофская і палітычная тэматыка.

У гісторыка-літаратурных працах (кніга «Далёкія і блізкія», 1912) і публікацыях, прысвечаных А. С. Пушкіну (больш за 80), Я. А. Баратынскаму, М. В. Гогалю, Ф. І. Цютчаву і інш., канкрэтнасць і канструктыўная яснасць аналізу, аргументаванасць вывадаў, лаканізм і вытанчанасць стылю, шырыня эрудыцыі Брусава-даследчыка.

Перакладаў на рускую мову творы антычнай, заходнееўрапейскай паэзіі і драматургіі (Дж. Байрана, Вергілія, Дантэ, П. Верлена, Мальера і інш.). Перакладчык армянскай паэзіі (анталогія «Паэзія Арменіі са старажытных часоў да нашых дзён», 1916, факс. выд. 1987; званне народнага паэта Арменіі 1923). На рускую мову пераклаў асобныя вершы Я. Купалы.

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Брусаў, В. Выбраныя вершы / Валерый Брусаў; пер. з рускай Г. Ліхтаровіча. — Мінск : Выдавец Раман Цымбераў, 2025. — 104 с. (Паэты планеты)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads