Валянцін Акудовіч

беларускі філосаф, эсэіст, культуролаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Акудовіч
Remove ads

Валянці́н Васі́левіч Акудо́віч (нар. 18 чэрвеня 1950(1950-06-18), Свіслач, Гродзенская вобласць) — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Хуткія факты Валянцін Акудовіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975). Служыў у Савецкай арміі (1969—1970), паранены аскепкам гранаты ў левае вока. Кіраўнік турысцкага гуртка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, у 1990 годзе перайшоў на кафедру спартыўнага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старшы выкладчык). Майстар спорту СССР па спартыўным турызме.

Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага пры СП СССР у Маскве (1980), спецыяльнасць — літаратар.

У 1991—1999 гадах працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). У 1999—2000 годзе быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Па-за працай у дзяржаўных выданнях быў намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагменты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».

Ахрышчаны ў праваслаўнай царкве.

Remove ads

Творчасць

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012), «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» (2015), «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» (2024).

Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.

Разам з Алесем Анціпенка ўклаў «Анталёгію сучаснага беларускага мыслення» (2003) і кнігу «Невядомая Беларусь» (2008).

«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці»

«Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» — гістарычны нарыс, упершыню апублікаваны ў 2007 годзе ў мінскім выдавецтве Логвінаў на беларускай мове[1]. Асновай тэксту стаў цыкл лекцый пра беларускі менталітэт, прачытаны аўтарам у Беларускім Калегіюме ў Мінску.

Галоўная тэма манаграфіі — пытанне беларускай ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве. У кнізе аўтар разглядае праблемы беларускага этнанацыяналізму, спецыфікай якога называе стратыфікацыю на некалькі культурных ніш і адсутнасць кансалідацыі грамадства. На думку Акудовіча, менавіта гэтыя асаблівасці звязаныя з незвычайнай у еўрапейскім кантэксце пабудовай беларускай нацыі, а таксама асновай невыразнай нацыянальнай самасвядомасці.

Прычыны гэтага філосаф бачыць не толькі ў неспрыяльных геапалітычных умовах, але таксама ў дэфіцыце ўніверсальнага пагаднення аб сутнасці беларускай ідэнтычнасці і ў адносінах да канону нацыянальна-гістарычных міфаў. У якасці асноўнага фактару, які ўплывае на гэты дэфіцыт, аўтар разглядае дамінуючую ролю Расіі ў фарміраванні сацыяльных і культурных рэалій у Беларусі. Тым не менш, Акудовіч адмяжоўваецца ад аднабаковай ацэнкі ролі Расіі ў гісторыі крышталізацыі ідэі беларускасці. На яго думку гэта ў Расійскай Імперыі, а не ў Вялікім Княстве Літоўскім, стварыліся перадумовы для пазнейшых працэсаў пабудовы нацыі у цені русіфікацыі і паланізацыі.

«Калі б ВКЛ — пры ўсіх магчымых гістарычных трансфармацыях,— не страціла дзяржаўнасці да нашага часу, дык, напэўна, сёння мы б не мелі знаку ні сучаснай беларускай нацыі, ні беларускай мовы […].»[2]

Філосаф заклікае адмовіцца ад існуючых да нашага часу — бясплодных на яго думку — спроб пераазначэння беларускай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці на ўзор цэнтральнаеўрапейскіх этнічных нацыяналізмаў маналітнага характару. На яго думку, патрэбна станоўчае стаўленне да гісторыі Беларусі і да працэсаў пабудовы беларускай нацыі sui generis замест шырока распаўсюджанай ацэнкі іх як «няўдалых». Мэту развіцця беларускай ідэнтычнасці спосабам характэрным для большасці еўрапейскіх народаў аўтар разглядае як памылковую і прапануе замяніць яе на свядомае паважанне гетэрагеннага характару беларускай культуры.

«Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай, але і ніколі яна не будзе толькі расійскай ці польскай […].»[3]

У сваёй кнізе Акудовіч заклікае да цвярозага падыходу ў адносінах да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама да разгляду ідэі беларускай дзяржавы ў кантэксце грамадства палітычнага, а не этнічнага.

Кніга была перакладзеная на рускую і нямецкую мовы. У 2006 годзе кніжка атрымала літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Усёабдымны агляд апублікаваны на старонках нямецкага гістарычнага партала «H-Soz-Kult»[4].

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Паходжанне прозвішча

Свіслацкае прозвішча Акудовіч мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу A-kudas. Было таксама старое свіслацкае Акудэль, з утваральнікам -el-[5].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads