Варатынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вараты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варатынь.

Хуткія факты Варатынскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1976 года ў склад сельсавета з Кавалёўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Амяленская Слабада, Туркі і Туркоўская Слабада)[2]. 27 верасня 2018 года скасаваны пасёлак Парасля[3].

Былыя населеныя пункты на тэрыторыі Варатынскага сельсавета

  • пасёлак Малая Кантора
  • пасёлак Дулеў
  • пасёлак Глухое Ляда
  • вёска Бяляцін
  • вёска Падляддзе
  • пасёлак Зорка
  • пасёлак Малы Восаў
  • пасёлак Чырвоная Ніва (хутар Максіма)
  • хутар Падхвойкі
  • хутар Майдан
  • хутар Гарэлае Тапіла
  • пасёлак Парасля
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1296 чалавекі[4], з іх 86,2 % — беларусы, 12,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1118 чалавек[6].

Зноскі

  1. ВАРАТЫНЬ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 164
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads