Васіль Восіпавіч Тапаркоў
акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Восіпавіч Тапарко́ў[3] (4 (16) сакавіка 1889, Санкт-Пецярбург — 25 жніўня 1970, Масква) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр і тэатральны педагог. Народны артыст СССР (1948). Доктар мастацтвазнаўства (1965), прафесар (1948).
Remove ads
Біяграфія
У 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча. У 1909—1914 гадах працаваў Пецярбургскім тэатры Літаратурна-мастацкага таварыства. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і адпраўлены на фронт, дзе трапіў у палон.
З 1919 года працаваў у Маскве ў прыватным тэатры Карша (Рускі Драматычны тэатр), з 1927 года ў Маскоўскім Мастацкім акадэмічным тэатры. Выкладаў у Школе-студыі імя У. Неміровіча-Данчанкі, з 1948 года — прафесар.
Памёр 25 жніўня 1970 года. Пахаваны ў Маскве.
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў у ролі Платона Каратаева ў п’есе па раману Л. М. Талстога «Вайна і мір». Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы»), Бераст («Платон Крэчат»), Кругасветаў («Плады асветніцтва»), Мышлеўскі («Дні Турбіных»), Аргон («Тарцюф» Мальера) і інш.
У якасці рэжысёра здзейсніў пастаноўкі «Тарцюф» (1939, разам з Кедравым), «Апошнія дні» (1943, разам з В. Я. Станіцыным) і інш.
Выканаў ролі ў кінастужках «Марозка» (1924), «Юбілей» (1941), «Дзяўчына без адраса» (1957) і інш.
Аўтар кніг і артыкулаў аб вучэнні К. С. Станіслаўскага
Remove ads
Узнагароды
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Сталінскія прэміі (1946, 1952).
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
- Топорков Василий Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads