Васіль Кірылавіч Шыкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Кірылавіч Шы́кін (28 снежня 1914 (6 студзеня 1915), в. Царкоўнікі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 28 лютага 1998) — беларускі жывапісец. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
У 1939—1941 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. З 1960 г. член Беларускага саюза мастакоў. Адзін з заснавальнікаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў[1].
Творчасць
Працаваў у галіне станковага жывапісу. Маляваў карціны, пейзажы. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць у 1949 годзе. Сярод твораў: «Кобрынскі мост», «Адпачынак на сенажаці» (абодва 1947), «У выхадны дзень» (1948), «Арганізацыя калгаса» (1949), «Падпольшчыкі» (1950), «Лясная прагулка» (1954), «1939 год. Заходняя Беларусь» (1955), «Каля цагельні» (1959), «Чэрвеньскі ранак 1941 года» (1971), «Хлебныя палі» (1973), «Вячэрні Брэст» (1974), «На возеры. Лета» (1976), «Двое ў лодцы» (1980), «Вясна 1945 года. Сустрэча ў полі» (1983), «Збор яблыкаў» (1985), серыя пейзажаў «Бярозаўская ДРЭС» (1953).
Remove ads
Зноскі
- Художники Брестчины (руск.) (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads