Васіль Цімафеевіч Якавенка
беларускі празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Цімафеевіч Якавенка (5 мая 1936, в. Пажыхар, Светлагорскі раён Гомельская вобласць — 22 студзеня 2018, Мінск[1]) — беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 мая 1936 г. у вёсцы Пажыхар былога Васілевіцкага, цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Васілевіцкай беларускай школе, у 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. Служыў у Групе Савецкіх Войскаў у Германіі (1956—1958). Працаваў майстрам па здабычы фрезернага торфу на торфапрадпрыемстве «Васілевічы-2», тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 г. завочна скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1972—1977 гг. — рэдактар аддзела навукі і мастацтва, потым аддзела нарыса і публіцыстыкі літаратурнага часопіса «Полымя». У 1977—1978 гг. — адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 г. — кіраўнік Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Заснавальнік і галоўны рэдактар сацыяльна-экалагічнага штотыднёвіка «Набат» (1991—1996), сайта «Мы — нацыя!». З 1977 года член Саюза пісьменнікаў БССР і СССР.
Памёр 22 студзеня 2018 г. Пахаваны на Заходніх могілках[2].
Remove ads
Творчасць
У друку выступаў з 1948 года (газеты «Зорька», «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі — з 1962 (газета «Калгасная праўда»). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Выдаў тры кнігі ў перакладзе на рускую мову.
Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (Земля, открытая нами, 1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), «Другой зямлі не будзе» (1989), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) уздымае надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. З М. Місюком напісаў п’есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).

У 1990-х Васіль Якавенка наведаў ЗША, дзе ён сустрэў Марыю Дзямковіч, доктара, беларуску з Моталя, якая жыла ў Амерыцы. Пісьменнік вельмі ўразіўся гісторыяй яе сям’і. Раман «Надлом» увасобіў плён пісьменнікавых разваг пра гісторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі. Кніга выйшла ў 2003 годзе. А ў 2006 раман пашырыўся і быў выдадзены як трылогія «Пакутны век». Другое перавыданне кнігі ў 2010 папоўнілася новымі раздзеламі, у тым ліку з апісаннем побыту маталян. Лёс сям’і Марыі Дзямковіч — гісторыя роду Рамановічаў — стала адной з асноўных сюжэтных ліній. Сярод персанажаў таксама — вядомыя гістарычныя асобы: Барыс Кіт, Раман Скірмунт, Радаслаў Астроўскі, Наталля Арсеннева, Вільгельм Кубэ і інш. Трылогія стала эпасам беларускага жыцця ў ХХ стагоддзі.
Апошняя кніга Васіля Якавенкі, «Абярэг», выйшла ў канцы 2017 года і атрымалася ў пэўнай ступені аўтабіяграфічнаю. У ёй пісьменнік разважае на глабальныя тэмы «распаду векавечнага быту, ранейшай унармаванай маралі — хаос у свеце і ўсё, што згубна ўплывае на далейшы лёс Зямлі і ўсяго чалавецтва».
Remove ads
Грамадская дзейнасць
Васіль Якавенка займаўся экалагічнымі праблемамі, актыўна выступаў супраць вялікага меліярацыйнага праекта абвалавання і спрамлення рэчышча Прыпяці, асушэння яе шырокай поймы, што пагражала Беларусі пустыняй. На падрыхтаванай ім разам з паплечнікамі навукова-практычнай канферэнцыі ў Доме літаратара ў 1988 годзе, В. Ц. Якавенка выступіў з дакладам «Ці ёсць у нас канцэпцыя гаспадарання?». У ліку ўдзельнікаў былі акадэмікі і міністры… Разгарнулася працяглая і зацятая дыскусія. Праект меліярацыі поймы Прыпяці быў скасаваны, і адсюль пайшоў паварот да новай нацыянальнай палітыкі ў меліярацыі.
У 1988 годзе Васіль Цімафеевіч Якавенка стаў першым кіраўніком аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту. Але літаральна праз некалькі дзён у аргкамітэце адбыліся перавыбары, і яго ўзначаліў Зянон Пазьняк. Сам Якавенка адышоў ад БНФ[3].
Таксама ён заснаваў ГА Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль» і актыўна ўдзельнічаў у раскрыцці наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спрыянні аздараўленню дзяцей за мяжою, а таксама на месцы, у сумесна адкрытым беларуска-японскім санаторыі «Кюсю-на-Свіслачы» (у спарткомплексе «Стайкі» пад Мінскам у 1992—1996 гадах). У 1991 годзе заснаваў і рэдагаваў па 1996 год уключна сацыяльна-экалагічную газету «НАБАТ».
У апошнія гады ён з’яўляўся каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Інстытут нацыянальнай памяці». У 2007 годзе рэдагаваў грамадскі бюлетэнь «Рэха ГУЛАГу». Арганізаваў і правёў пры падтрымцы акадэмікаў, дзеячаў культуры і шырокай грамадскасці ў 2009 годзе акцыю ў падтрымку беларускай мовы, якая набыла шмат прыхільнікаў таксама сярод уладнага люду, але не атрымала свайго завяршэння. Ён актыўна выступаў з эсэ і публіцыстычнымі артыкуламі па пытаннях нацыянальнай беларускай спадчыны. Прапагандаваў этнакультурнае і нацыянальнае развіццё ў палітычным жыцці краіны (брашура «Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве»).
Прызнанне
- Лаўрэат альтэрнатыўнай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф. Нансена (1994).
- Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (01.11.2016).
Бібліяграфія
Кнігі
- Земля, открытая нами : художественные очерки. — Мінск : Маст. літ., 1971.
- Пробны камень : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1974.
- Приручение земли. — М. : Политиздат, 1975. (Сер. «Повести о делах и людях партии»).
- Пакуль сонца ў зеніце : аповесць у нарысах. — Мінск : Маст. літ., 1977.
- Персона нон грата : п’еса (у сааўтарстве з М. Місюком) пастаўлена ў Магілёўскім абласным тэатры імя Дуніна-Марцінкевіча (1981) // Гаючая квецень. Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
- Через гать : очерки. — М. : Сов. писат., 1982.
- Дайсці да ладу : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1985.
- Вясковыя дыспуты : падарожнае эсэ. — Мінск : Маст. літ., 1987.
- Другой зямлі не будзе : публіцыстычныя аповесці, нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1989.
- На что нам жизнь дана : повести, очерки. — М. : Сов. писат., 1991.
- Смяльчак Лузь : казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995.
- Чорная ружа : Казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1996.
- Чернобыль. Десять лет спустя : эссе. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1996.
- Сказ пра беларусаў : публіцыстыка, вершы / у сааўт. з Л. Эмілітам. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2000.
- Крушэнне на ростані : эсэ, артыкулы, гутаркі. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2002.
- Надлом. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2003. (Сер. «Беларускі гістарычны раман»).
- Пакутны век : трылогія. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2006.
- Нячывелле : апавяданні, публіцыстыка, дакументы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2008.
- Пакутны век : трылогія. 2-е выд. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.
- Прывіды Шанхая над Свіслаччу: эсэ, гутаркі, артыкулы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль». — 2011.
- Надлом. Кручина вековая (Пакутны век) : трилогия. — Санкт-Петербург : Нестор-История. — 2015.
- Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве: эсэ, брашура. — Мінск : Тэхналогія. — 2015.
- Абярэг : раман. — Мінск : Медысонт. — 2017.
Асобныя творы ў калектыўных зборніках
- Пройдуць гады. — Мінск : Маст. літ., 1968.
- В судьбе природы — наша судьба : писатели об экологических проблемах. — М. : Худ. лит., 1990.
- Птушка шчасця : зборнік казак. — Мінск : Юнацтва, 1991.
- Земля тревоги нашей : публицистическое издание. — Минск : Ураджай, 1991.
- След чорнага ветру : зборнік сачыненняў школьнікаў. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995. (Перакладзены на японскую, партугальскую і нямецкую мовы).
- Письма к живым : дайджест газеты «Набат» / общ. ред В. Яковенко. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1999
- Гаючая квецень : творы, напісаныя медыкамі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
- Якавенка, Василь. Връщането на земята // Антология белорускай прозы / сост. В. Ипатова. — София : Илинда — Евтимов, 2005. — С. 286—292.
Remove ads
Зноскі
- Памёр пісьменнік Васіль Якавенка . Наша Ніва (23 студзеня 2018). Праверана 23-01-2018.
- Пайшоў з жыцьця Васіль Якавенка, першы старшыня аргкамітэту БНФ Архівавана 28 студзеня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads