Васільеўка (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́льеўка[1] (трансліт.: Vasiĺjeŭka, руск.: Васильевка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 47 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавалі гамарня і ваўначоска. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 31 двор, 182 жыхара.
  • 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Васі́ллеўка
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads