Вежа Манпарнас
хмарачос у Парыжы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вежа Манпарнас (фр.: tour Montparnasse) — небаскроб, размешчаны ў 15-й акрузе сталіцы Францыі Парыжа. Паверхавасць небаскроба складае 57 паверхаў, вышыня — 210 м. Будаўніцтва небаскроба вялося з 1969 па 1972 гады.
Вежа Манпарнас — адзіны небаскроб, размешчаны ўнутры гарадской мяжы Парыжа, а не ў яго «прыгарадах».
На верхніх паверхах будынка адкрыты кафэ, сувенірная крама і аглядная пляцоўка. Ёсць лесвіца для пад'ёму на дах, адкуль адкрываецца панарамны від на большую частку горада.
Remove ads
Крытыка

Немудрагелісты дызайн маналітнай вежы, яе гіганцкія памеры, а таксама архітэктурны кантраст, які яна ўчыняе ў цэнтры гістарычнага Парыжа сталі аб'ектам крытыкі, у выніку чаго будаўніцтва небаскробаў у Парыжы было забаронена праз два гады пасля завяршэння вежы Манпарнас. Дызайн небаскроба папярэднічае тэндэнцыі мець акно ў кожным офісе, таму ў вежы Манпарнас вокны маюцца толькі ў офісах, размешчаных па перыметры.
Існуе іранічнае выказванне, згодна з якім, самы прыгожы від на Парыж адкрываецца з вяршыні гэтага небаскроба, паколькі тады ён сам не будзе ў полі зроку.[6] Аналагічнае сцвярджэнне прыпісваецца Гі дэ Мапасану, адносна яго антыпатыі да Эйфелевай вежы.
Паводле апытання, праведзенага на інтэрнэт-сайце «Віртуальны турыст», вежа ўвайшла ў спіс самых выродлівых будынкаў свету, заняўшы ў ім другое месца.[7].
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 28 чэрвеня 2021.
- Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 25 ліпеня 2021.
- Nicolai Ouroussoff, New York Times Published: September 26, 2008 Architecture, Tear Down These Walls
- VirtualTourist Архівавана 21 студзеня 2016.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads