Велле (возера)

возера From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Велле — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, каля гарадскога пасёлка Баравуха.

Хуткія факты Велле, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,9 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 5,25 км. Найбольшая глыбіня возера 6,5 м. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, усходнія і паўднёвыя забалочаныя.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads