Войцех Табар
(пам. 1507) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войцех Табар (Табаровіч), таксама Альберт Табар (каля 1453, Табарышкі — 27 сакавіка 1507, Кракаў) — біскуп віленскі.
Шляхціч гербу Венява змененая, брат маршалка Бартоша Табаровіча. Вучыўся ў Кракаве ў 1469—1474, атрымаў ступень магістра. У 1476 згадваецца як пробашч троцкі, а пачынаючы ад 1484 — як пробашч ашмянскі. У гістарычнай літаратуры (напр., у Пшыялгоўскага) згадваецца часам, што Табар быў пасля канонікам віленскім; Е. Ахманьскі лічыць гэтае меркаванне памылкаю, якая паходзіць ад змешвання Войцеха Табара з іншым тагачасным святаром, ягоным цёзкам.
У 1492 Войцех Табар абраны віленскім біскупам. Выступаў за персанальную вунію з Польшчай. Памёр падчас каранацыйных урачыстасцяў Жыгімонта Старога.
Remove ads
Зноскі
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 309. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads