Вольга Віктараўна Аржанухіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. 21 красавіка 1959, Краснаармейск, Саратаўская вобласць) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак-кераміст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 красавіка 1959 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1], член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.
Творчасць
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастак-кераміст[1]. Спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў у тэхніцы «Ціфані»[2][3].
Асноўныя творы: кафля для станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў г. Мінску, кафля для магазіна «Мінск» у г. Валгаградзе[1]; роспіс пліткі для спартыўнага комплексу «Стайкі» пад Мінскам[1], аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я. Купалы, інтэр’ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск), наборы ваз «Марскія ракавіны», «Іней»[1].
Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Ізраіля, Італіі[3].
Remove ads
Зноскі
- Аржанухіна Вольга Віктараўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Беларускі саюз дызайнераў. Прозвішчы на "А"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
- Каталог Беларускага саюза дызайнераў "Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads