Вук Стэфанавіч Караджыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.
Remove ads
Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Копітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з’язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.
Remove ads
У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Копітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандартнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць наваштокаўскія дыялекты.
Remove ads
Рэформа кірыліцы
Са стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж | З з |
И и | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р |
С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш |
Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ
Гл. таксама
Зноскі
- Ир. Половинкин Караджич, Вук // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 421–424.
- Кравцов Н. И. Караджич // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/karadzic-wuk-stefanovic/ Праверана 30 жніўня 2022.
- Караджич Вук Стефанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.
- https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/wien/03-landstrasse-st-rochus/02-04/?pg=58 — Т. 4. Праверана 2 кастрычніка 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads