Вуліца Русу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Русу[1] (літ.: Rusų gatvė), традыцыйная беларуская назва — Прачысценская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў.
Remove ads
Гісторыя

Гістарычна вуліца называлася Спаскай (ад Спаскай царквы), Прачысценскай (ад Прачысценскай царквы) і Мітрапалітнай (ад палаца мітрапалітаў Кіеўскіх, галіцкіх і ўсяе Русі).[2]
У 1905 годзе названа Рускай.
Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжавання з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.[крыніца?]
4 верасня 2016 года літоўскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на рускай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцця выступіў расійскі фальклорны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбай[3].
Remove ads
Галерэя
- Вуліца ў мастацтве
- Прачысценская царква паводле інвентару XVII ст.
- Прачысценская царква да 1810
- Прачысценская царква да 1810
- Прачысценская царква, пераробленая ў анатамічную залю
- Прачысценская царква па маскоўскай перабудове, 1870
- Руіны Спаскай царквы, 1870
- Руіны Спаскай царквы, 1874
- Прачысценская царква. Ю. Камараўскас, 1899
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads