Вучэбны корпус № 4 (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вучэбны корпус № 4 (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)map
Remove ads

Вучэбны корпус № 4 (былы галоўны корпус № 1) — будынак у Горках. У цэнтральнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Ленінскі бульвар, 4. Побач з корпусам резмешчаны левы і правы флігелі, пабудаваныя ў 1840 годзе з чырвонай цэглы.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжанне ...

Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы ў класіцыстычным стылі. Разбураны у Вялікую Айчынную вайну. У 1954 г. адноўлены, унутраная планіроўка часткова зменена[1].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Несапраўдны порцік на галоўным фасадзе
Thumb
План першага паверха

Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане. Галоўны фасад сіметрычны, у цэнтры вылучаны несапраўдным порцікам з дарычнымі паўкалонамі і строгім трохвугольным франтонам. Перад галоўным фасадам шырокі партэр, да яго вядзе ўязная алея. Дваровы фасад у цэнтральнай частцы і тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі. Дэкор лаканічны, вытрыманы ў класіцыстычнай манеры. Па ўсім перыметры праходзіць карніз з сухарыкамі. Над аконнымі праёмамі бакавых частак 2-га паверха галоўнага фасада трохвугольныя франтончыкі. Аконныя праёмы 1-га паверха аздоблены замковымі камянямі. Сістэма планіроўкі калідорная[1].

Remove ads

Зноскі

  1. 868.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads