Вэлыкы Бэрэзны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэлыкы Бэрэзныmap
Remove ads

Вэлыкы Бэрэзны[1] (укр.: Великий Березний) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ля мяжы з Славакіяй на рацэ Уж, цэнтр Вэлыкабэрэзнянскага раёна. Размешчаны на тэрыторыі Лемкаўшчыны.

Хуткія факты Вэлыкы Бэрэзны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першая згадка пра паселішчадатуецца 1409 г., калі стараста Бонча прыцягнуў да адказнасці вінаватага за нейкае злачынства і над ім адбыўся суд. У дзяржаўным падатковым спісе за 1427 г. гаворыцца пра тое, што Вэлыкы Бэрэзны адносіцца да валадарстваў Ужгарадскай дамініі графаў Другетаў (Другецці). У 1691 г. цяперашні раён (цэнтр і навакольныя вёскі) на правах акругі ўваходзіў у 4-й дыстрыкт Ужгарадскай дамініі графа Бэрчэні, спадчынніка Другетаў.

Па стане на 1427 г. тут налічвалася 33 сялянскія двары, гэта значыць прыкладна 150 душ. За перапісам 1791 г. у сяле было 80 прыгонных сем'яў з надзелам і 70 беззямельных. Жыхары вёскі прымалі актыўны ўдзел у вызваленчай вайне 1703-1711 гг. Атрады паўстанцаў пад кіраўніцтвам Івана Бецы, якія спусціліся з гор, у верасні 1703 г. аблажылі Ужгарадскую крэпасць.

Паводле перапісу 1751 г., у вёсцы было 40 двароў і больш за 200 жыхароў. 12 красавіка 1770 г. паселішча атрымала статус мястэчка і звязаныя з гэтым правы праводзіць вялікія кірмашы, куды сцякаўся народ з абодвух бакоў Карпат. Па стане на 1825 г. тут было 126 дамоў і 1309 жыхароў.

Згодна з геаграфічным слоўнікам Венгрыі, па стане на 1839 г. тут налічвалася 1216 душ, з іх 750 грэка-каталікоў - украінцаў, 300 рыма-каталікоў, пераважна венграў і немцаў-аўстрыйцаў, 160 габрэяў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads