Вязель рознакаляровы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вязель рознакаляровы[1] (Securigera varia) — кветкавая травяністая расліна роду Securigera сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Назва
Вязель стракаты, паўзун палявы[2], воўча лада, заяччы хмель[3][4].
Апісанне
Шматгадовая расліна вышынёй 30—10 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Сцяблы шмалікія, ляжачыя ці ўзыходзячыя, полыя, разгалінаваныя[5]. Кветкі з 5 пялёсткамі. Плады — лінейныя бабы, 4—5 см даўжынёй.
Распаўсюджанне і экалогія
Расце ў разрэджаных лісцевых лясах, на ўзлесках і лясных палянах, у лугавых стэпах[6], на аблогах, у парках, садах і агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[7].
Квітнее з мая па верасень, насенне паспявае з ліпеня[5].
Выкарыстанне
У медыцыне выкарыстоўваецца насенне вязеля, з якога вылучаюць малавывучаныя сардэчныя глюказіды. Акрамя таго, насенне ўтрымлівае карысныя кіслоты і вітаміны.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads