Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў (руск.: Вячесла́в Я́ковлевич Шишко́в; 1873 — 1945) — савецкі празаік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 верасня (3 кастрычніка) у горадзе Бежацку Цвярской губерні ў купецкай сям’і. У васемнаццаць гадоў скончыў Вышневалоцкае вучылішча. З 1894 па 1915 год жыў у Сібіры, дзе служыў ва Упраўленні Томскай акругі шляхоў зносін, здзяйсняючы працяглыя экспедыцыі па краі і сібірскіх рэках, уражанні ад якіх увайшлі ў яго творы.
У 1908 годзе з’яўляюцца яго першыя публікацыі, але значныя яго нарысы і апавяданні з’явяцца пазней: «Кралі» (1913) «Ванька Хлюст» (1914), «Той бок» (1915); аповесць «Тайга» (1916) была адобрана Максімам Горкім і апублікаваная ў часопісе «Летапіс».
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Шышкоў вітаў, ён пакідае службу і займаецца толькі літаратурнай творчасцю. Выходзіць цыкл нарысаў, апавяданняў, аповесцей і раман «Ватага» (1923). Значным творам В. Шышкова стаў раман «Ургум-рака», які быў напісаны ў 1933 годзе і паставіў аўтара ў шэраг найбольш чытаных пісьменнікаў Расіі.
На працягу сямі гадоў працаваў Шышкоў над гістарычнай эпапеяй «Емяльян Пугачоў» (1938—1945).
У гады Вялікай Айчыннай вайны, не спыняючы працы над «Емяльянам Пугачовым», Шышкоў да апошніх дзён жыцця пісаў нарысы і апавяданні, якія праслаўлялі патрыятызм савецкіх людзей у тыле і на фронце («Бура», «Сярожа», «Госць з Сібіры» і інш.).
Памёр В. Я. Шышкоў 6 сакавіка 1945 года ў Маскве.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads