Вікторыя Уладзіміраўна Дацун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вікторыя Уладзіміраўна Дацун (нар. 14 верасня 1967, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка, пазней трэнер. Жонка беларускага баскетбольнага трэнера Аляксандра Шымкавяка.
Remove ads
Біяграфія
Першым трэнерам быў Канстанцін Казіміравіч Шпілеўскі. Вучылася і трэніравалася ў Бабруйскім аўтатранспартным каледжы пад кіраўніцтвам Аляксандра Шымкавяка. У 1995 годзе стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі ў складзе бабруйскага «Гермеса».
Была галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-16 (2008) і зборнай U-18 (2009, 2010, 2012, 2016).
У верасні 2017 года была прызначана галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-17[2][3][4], кіравала ёй на чэмпіянаце свету U-17 у Мінску ў ліпені 2018 года[5].
З 2018 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі U-18. З 2020 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі U-16[6][7]. У 2021 годзе зноў прызначана галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-18[8], перамагла з ёй у Кубку Халіпскага-2022[9][10].
У студзені 2004 года змяніла Аляксандра Шымкавяка на пасадзе галоўнага трэнера гродзенскай «Вікторыі», калі ён вярнуўся да кіраўніцтва гродзенскай «Алімпіяй»[11]. З 2013 года — другі трэнер «Алімпіі», у другой палове сезона 2017/18 выконвала абавязкі галоўнага трэнера пасля сыходу з жыцця Шымкавяка. З 2020 года — галоўны трэнер «Вікторыі»[12]. У 2022—2025 гадах — галоўны трэнер «Алімпіі»[13][14].
Remove ads
Кар’ера баскетбалісткі
- 1993—1998 — Гермес (Бабруйск)
- 1998—1999 — Алімпія (Гродна)
- 2000 — Алімпія (Гродна) (у Кубку Беларусі)
Кар’ера трэнера
- 2002—2004 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) (другі трэнер)
- 2004—2006 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна)
- 2006—2013 — Вікторыя (Гродна)
- 2013—2018 — Алімпія (Гродна) (другі трэнер)
- 2018 — Алімпія (Гродна)
- 2018—2019 — Алімпія (Гродна) (другі трэнер)
- 2020—2022 — Вікторыя (Гродна)
- 2022—2025 — Алімпія (Гродна)
- з 2025 — Алімпія (Гродна) (моладзевая каманда)
Дасягненні
У якасці баскетбалісткі
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1994/1995, 1998/1999.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2000.
У якасці трэнера
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2003/2004, 2017/2018, 2023/2024, 2024/2025.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
Зноскі
- Viktoryia Datsun // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- «Виктория», которая делает из Гродно баскетбольную столицу(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads