Вілем Менгельберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вілем Менгельберг
Remove ads

Ві́лем Ме́нгельберг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка, 1871 — 22 сакавіка 1951) — нідэрландскі дырыжор.

Хуткія факты Вілем Менгельберг, Асноўная інфармацыя ...

Нарадзіўся ва Утрэхце, Нідэрланды, быў чацвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжання. Навучаўся ў Кёльнскай кансерваторыі.

Менгельберг здабыў сусветную вядомасць як галоўны дырыжор Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у перыяд ад 1895 да 1945 года. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў яго добрым сябрам i прапагандаваў яго творы ў Нідэрландах. Малер часта бываў у Галандыi на прэм'ерах сваіх твораў і нават уносіў змяненні ў некаторыя з іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, святкуючы 25-годдзе ўзначальвання Аркестру Канцэртгебаў, Менгельберг арганізаваў Фестываль музыкі Малера (Mahlerfeest) ў Амстэрдаме. Гэта была ўнікальна падзея сусветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сімфанічныя творы Малера.

Менгельберг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бетховена, Брамса, Чайкоўскага. Яго стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасцю і тэмпавай вольнасцю, насычаным гучаннем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць змяненні ў арыгінальныя тэксты кампазітараў.

Праз тое, што Менгельберг працягваў сваю працу ў час Другой cусветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму былa забароненая дырыжорская дзейнасць у Нідэрландах. Апошнія 6 гадоў жыцця правёў у Швейцарыі.

Remove ads

Зноскі

1. Joseph Wilhelm Mengelberg // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Willem Mengelberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.

4. Onze MusiciRotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1911. — вып. 2. — С. 142. — 300 с.

5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads