Віні-Пух (мультфільм)
мультфільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Віні-Пух» (руск.: Винни-Пух) — савецкі анімацыйны фільм-казка. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969—1972 гадах. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук.
На студыі «Саюзмультфільм» пад яго кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы на аснове кнігі Алана Аляксандра Мілна:
- Віні-Пух (1969) — заснаваны на першым раздзеле кнігі.
- Віні-Пух ідзе ў госці (1971) — заснаваны на другім раздзеле кнігі.
- Віні-Пух і дзень клопатаў (1972) — заснаваны на чацвёртым (аб страчаным хвасце) і шостым (пра дзень нараджэння) раздзелах кнігі.
Remove ads
Стварэнне мультфільма
Сцэнарый напісаў Ф. Хітрук у суаўтарстве з Б. Захадэрам; праца суаўтараў не заўсёды ішла гладка, што стала ў канчатковым выніку прычынай спынення выпуску мультфільмаў (першапачаткова планавалася выпусціць серыял па ўсёй кнізе[1]).
Некаторыя эпізоды, фразы і песні (перш за ўсё знакамітая «Куды ідзём мы з Пятачком…») адсутнічаюць у кнізе і складзеныя спецыяльна для мультфільмаў; пазней гэтыя песні Захадэр у крыху іншай рэдакцыі публікаваў асобным выданнем (кніжка-кардонка для малых «Песенькі Віні-Пуха», К., «Веселка», 1987) і ўключаў як дадатак у зборнік «Віні-Пух і многае іншае».
З іншага боку, з сюжэту мультфільма выключаны (насуперак волі Захадэра) Крыстафер Робін; у першым мультфільме яго сюжэтная функцыя перададзена Пятачку, у другім — Трусу.
Падчас працы над фільмам Ф. Хітрук так пісаў Б. Захадэру аб сваёй канцэпцыі галоўнага персанажа:
Я разумею яго так: ён увесь час напоўнены нейкімі грандыёзнымі планамі, занадта складанымі і грувасткімі для тых дробязных спраў, якія ён збіраецца прадпрымаць, таму планы разбураюцца пры сутыкненні з рэчаіснасцю. Ён увесь час трапляе ў няёмкае становішча, але не па дурасці, а таму, што яго свет не супадае з рэальнасцю. У гэтым я бачу камізм яго характару і дзеянняў. Вядома, ён любіць пажраць, але не гэта галоўнае[1].
Remove ads
Сюжэт
Мультфільм пачынаецца з надпісу:
ЧАСТКА ПЕРШАЯ, у якой мы знаёмімся з Віні-Пухам і грамадкай Пчолаў, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды
Пасля гэтага дыктар пачынае зачытваць тэкст:
Даўным-даўно, напэўна ў мінулую пятніцу, жыло ў адной краіне медзведзяня пад імем Віні-Пух. А чаму пад імем? Таму што над яго дзвярыма быў надпіс: «Віні-Пух», а ён пад ім жыў. Аднойчы Віні-Пух пайшоў у лес, каб трохі паесці — ён заўсёды быў не супраць паесці. Акрамя таго, ён быў паэт і ў вольны час складаў вершы і нават песенькі…
Віні-Пух ходзіць па лесе і спявае песню. Раптам ён натрапляе на Вялікі Дуб, чуе гудзенне пчол і пасля некаторых разважанняў вырашае падняцца на Дуб, спадзеючыся знайсці зверху мёд. Дабраўшыся да вулля, Віні-Пух спатыкаецца, ляціць уніз і падае ў лопух.
Пасля сваёй няўдачы Віні-Пух ідзе да свайго сябра — парасяці Пятачка. Пятачок бярэ з сабой на паляванне стрэльбу і блакітны паветраны шарык. Віні вырашае выкупацца ў лужыне, каб пчолы прынялі яго за чорную дажджавую хмару. Аднак яго план не спрацоўвае, і парасяці трэба ратаваць таварыша.
Remove ads
Ацэнкі
Цыкл мультфільмаў набыў велізарную папулярнасць. Цытаты з яго сталі агульным здабыткам савецкіх дзяцей і дарослых і паслужылі асновай для стварэння вобраза Віні-Пуха ў савецкім гумарыстычным фальклоры. Усяго ў гутарковае маўленне гараджан увайшла 21 цытата з фільма, палова з якіх прыпадае на фільм «Віні-Пух і дзень клопатаў»[2].
За гэты цыкл (у ліку іншых работ) Хітрук атрымаў у 1976 годзе Дзяржаўную прэмію СССР.
Падчас працы над фільмам рэжысёр не ведаў пра існаванне мультфільмаў студыі Дыснея пра Віні-Пуха. Пазней, паводле слоў Фёдара Хітрука, яго версія спадабалася дыснееўскаму рэжысёру Вольфгангу Райтэрману[3][4]. Аднак тое, што савецкія мультфільмы былі створаны без уліку выключных правоў на экранізацыю, якія належаць студыі Дыснея, зрабіла немагчымым іх паказ за мяжой і ўдзел у міжнародных кінафестывалях[5].
Ролі агучвалі
- Яўген Паўлавіч Лявонаў — Вiнi-Пух
- Ія Савіна — Пятачок
- Эраст Гарын — асёл Ia-Ia
- Анатоль Шчукін — Трус
- Зінаіда Нарышкіна — Сава
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads