Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага
Remove ads

Вірус мазаікі каласоўніку безасцюковага (англ.: Brome mosaic virus, BMV) — хваробатворны[4] вірус мазаікі раслін  (англ.) сямейства Bromoviridae.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

BMV мае сферычныя часціцы дыяметрам 28-30 нм.

Экалогія і эпідэміялогія

Тэмпература інактывацыі віруса 70-75. Вірус належыць да групы тыповых прыродна-очаговых патагенаў і з’яўляецца адным з распаўсюджаных фітавірусаў. Устойлівая цыркуляцыя BMV у прыродзе ажыццяўляецца з дапамогай імага і лічынак лістажэра збожжавага (Oulema melanopus), здольных пераносіць вірус з дзікарослага пустазелля на культурныя збожжавыя. BMV заражае віды з прыкладна 50 родаў метлюжковых. З двухдольных раслін у кола раслін-гаспадароў уваходзіць некалькі родаў з шасці сямействаў. У прыродзе вірус захоўваецца на шматгадовых пустазеллях-рэзерватарах, такіх як Bromus inermis, Aegilops cylindrica і інш[5][6][7].

Remove ads

Генетыка

BMV быў упершыню ізаляваны ў 1942 годзе з каласоўніку безасцюковага (Bromus inermis)[8] яго геномная будова была вызначана ў 1970-я гады і была цалкам секвеніравана з наяўнымі ў продажы клонамі да 1980-х гадоў[9][10].

Шкоднасць і меры барацьбы

Вірус пашкоджвае 0,5-1,5 % пасеваў азімых пшаніцы (Triticum) і жыта (Secale), , аўса (Avena), аўсяніцы лугавой (Festuca pratensis), каласоўнікаў аржанога (Bromus secalinus) і безасцюковага (Bromus inermis), метлюжку лугавога (Poa pratensis)[4].

На большасці збожжавых культур гэты вірус выклікае сімптомы хларатычнасці, мазаічную плямістасць, светла-зялёныя палосы ўздоўж жылак і дэфармацыю лісця, затрымку росту і кусцістасць. Цэнтральны ліст дэфармуецца і робіцца ніткападобным. Расліны адстаюць у росце, выкалошванне затрымліваецца, каласы не даюць зерня. Пашкоджанне мае ачаговы характар[4].

Ахоўныя мерапрыемствы накіраваны на барацьбу з насякомымі-пераносчыкамі віруса і ліквідацыю пустазелля-рэзерватараў. Меры барацьбы: сяўба ў аптымальныя тэрміны, знішчэнне пустазелля, крыніц інекцыі, прасторавая ізаляцыя ад шматгадовых злакавых траў не менш як на 500 метраў, правільны севазварот[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580606'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18810383'></a>
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24716610'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580606'></a>
  4. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 461
  5. Власов Ю. И., Теплоухова Т. Н. Вирус мозаики костреца (ВМК) и пути его распространения в природе. Тез. докл. совещания «Проблемы вирускых болезней зерновых культур и пути их решения». Тверь: ВНИИМЗ. 20-23 июль 1993. С. 7-8.
  6. Власов Ю. И., Ларина Э. И. Сельскохозяйственная вирусология. М.: Колос, 1982. 237 с.
  7. Цыпленков А. Е. Профилактика вирусных болезней зерновых культур. / АГРО 21, № 4, 1999. С. 16-17.
  8. Lane, L. C. (1974). The bromoviruses. Vol. 19. pp. 151–220. doi:10.1016/s0065-3527(08)60660-0. ISBN 9780120398195. {{cite book}}: |journal= ігнараваны (даведка)
  9. Ahlquist, P. (1981). Complete nucleotide sequence of brome mosaic virus RNA3. Journal of Molecular Biology. 153: 23–38. doi:10.1016/0022-2836(81)90524-6. PMID 7338913.
  10. Lane, 2003
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads