Віталь Васілевіч Казанцаў

расійскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Васілевіч Казанцаў
Remove ads

Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.

Хуткія факты Віталь Казанцаў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».

У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[1]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].

Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»[3]. Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.

У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ»[4]. У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб[5].

У студзені 2022 года стаў памочнікам Молаша ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6].

Remove ads

Дасягненні

  • Беларусь 01Чэмпіён Чэмпіён Беларусі (3): 2006, 2007, 2008
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
  • Расія Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона Усход): 2012/13

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads