Віталь Цімафеевіч Галавач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Цімафеевіч Галавач (29 красавіка 1929, г. Запарожжа, Украіна — ?) — беларускі празаік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 красавіка 1929 года ў Запарожжы ў сям’і служачых. З бацькамі жыў у Бабруйску. Бацька ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў у партызанах, сям’я была арыштавана. В. Галавач здолеў збегчы з турмы да партызанаў[1].
Пасля вызвалення вучыўся ў Бабруйскім рамесным вучылішчы. У 1957—1962 гадах гг. завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1962 г. працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Мінскай спецшколе-інтэрнаце № 13. У 1967—1979 гадах гг. працаваў рэдактарам у выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура»[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года[1].
Remove ads
Творчасць
Сістэматычна друкавацца пачаў з 1956 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Пісаў вершы, байкі, апавяданні. Аўтар аповесцяў «Васек — матросская душа» (Мінск, 1973), «Заўтра настане» (Мінск, 1987), «Арыядніна ніць» (Мінск, 1991)[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads