Вітаўтас Лукша

літоўскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вітаўтас Лукша (літ.: Vytautas Lukša, нар. 14 жніўня 1984, Алітус) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2008—2017).

Хуткія факты Вітаўтас Лукша, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Першыя крокі ў футболе рабіў у Алітусе, потым гуляў у розных літоўскіх клубах, пакуль у 2009 годзе не перабраўся ў беларускі МТЗ-РІПА, дзе быў трывалым іграком асновы. Пасля выступаў ва Украіне, у Літве і Польшчы.

У ліпені 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. У гомельскім клубе не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, рэдка з’яўляўся на полі. У выніку ў студзені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[4].

Неўзабаве стаў іграком дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай». У студзені 2015 года перайшоў у стан дзейнага чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса». У лютым 2018 года далучыўся да «Ёнавы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у «Тракай».

У лютым 2019 года стаў іграком клайпедскага «Атлантаса». Гуляў там да канца сезона 2019, пасля чаго клуб быў адпраўлены ў Другую лігу. У 2020 годзе выступаў у чацвёртым дывізіёне за вільнюскія каманды «Навігатарэй» і «A Каманда», а ў сакавіку 2021 года вярнуўся ў A Лігу, папоўніўшы склад алітускай «Дайнавы». У 2022 годзе не з’яўляўся на полі, па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Літвы. З 2008 года выступае за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads