Вітаўтас Пятрас Бложэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ві́таўтас Пя́трас Бло́жэ[1] (літ.: Vytautas Petras Bložė; 9 лютага 1930, в. Байсагала, Радзвілішкіскі раён, Літва — 31 снежня 2016) — літоўскі паэт.

Хуткія факты Вітаўтас Пятрас Бложэ, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Кедайнейскай, затым у Шадуваўскай гімназіях. Быў вымушаны зрабіць перапынак у вучобе пасля высылкі бацькоў у Сібір. Працаваў манцёрам, бухгалтарам. У 1949 годзе здаў экзамены на атэстат сталасці ў Каўнасе. Вучыўся ў Віленскім педагагічным інстытуце (руская філалогія). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве мастацкай літаратуры (пазней «Вага») (19511956). У 19661981 гадах яго кнігі не друкавалі. З 1975 года жыў у Друскінінкаі.

Remove ads

Творчасць

Друкаваўся з 1949 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сем касцоў» (1961), «З маўклівай зямлі» (1966), «Кветкі зямлі» (1971), «Поліфаніі» (1981), «Людзі» (1984), «Накцюрны» (1990) і інш. Галоўная тэматыка — дэфармацыя свету другой паловы XX ст. і драматызм жыцця чалавека. На літоўскую мову пераклаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Глебкі, А. Куляшова, А. Зарыцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў (у кнігах «З беларускай паэзіі», 1952, і «Па Нёману песня плыве», 1958).

Remove ads

Пераклады

На беларускую мову творы пераклаў Р. Барадулін (у кнізе «Літоўская савецкая паэзія», т. 2, 1977).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads