Галакучнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галакучнік[1] (Gymnocárpium) — род папараці сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae) парадку Polypodiales. З дзевяці відаў тры растуць таксама і ў Еўропе.
Remove ads
Этымалогія
Лацінская навуковая назва роду Gymnocárpium паходзіць ад грэч. γυμνάς, што значыць «голы», «аголены», і грэч. καρπος — «плод», што паказвае на адсутнасць пакрывальца ў сорусаў.
Батанічнае апісанне
Галакучнікі — шматгадовыя расліны з доўгім, тонкім, паўзучай карэнішчам.
Фертыльныя і стэрыльныя ваі амаль аднолькавыя. Яны двойчыпёрыстыя, па меншай меры, ля аснавання, сегменты іх пёрыстараздзельныя. Ніжнія лісточкі больш, чым верхнія. Пёры па абрысе трохкутныя, шырыня пры аснаванні прыкладна роўная даўжыні.
Сорусы аддаленыя ад краю, маленькія, круглявыя, без індузіяў. Пакрывальцы адсутнічаюць.
Remove ads
Класіфікацыя
Сінонімы
- Carpogymnia (H.P.Fuchs ex Janch.) D.Löve & Á.Löve
- Currania Copel.
Віды
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 9 відаў[2]:
- Gymnocarpium appalachianum — Паўночная Амерыка
- Gymnocarpium × brittonianum — Паўночная Амерыка
- Gymnocarpium disjunctum — Паўночная Амерыка, Камчатка, Сахалін
- Gymnocarpium dryopteris — Галакучнік Лінея — цыркумпалярны від
- Gymnocarpium heterosporum — Пенсільванія (ЗША)
- Gymnocarpium jessoense — цыркумпалярны від
- Gymnocarpium oyamense
- Gymnocarpium remotepinnatum
- Gymnocarpium robertianum — Галакучнік Роберта — цыркумпалярны від
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
- Gymnocarpium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 кастрычніка 2013). Праверана 30 ліпеня 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads