Галіна Іванаўна Егарэнкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Іванаўна Егарэнкава (13 мая 1942, Ніжні Ноўгарад, Расія — 9 лютага 1989, Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук.

Хуткія факты Галіна Іванаўна Егарэнкава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і рабочага ў горадзе Горкі. У 1965 г. закончыла філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала рускую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965—1967). Закончыла аспірантуру пры Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. асістэнт, з 1978 г. дацэнт кафедры рускай і зарубежнай літаратур Мінскага педагагічнага інстытута. У 1972—1978 гадах па сумяшчальніцтве выкладала рускую літаратуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1980 г. жыла ў Горкім і працавала дацэнтам кафедры літаратуры Педагагічнага інстытута ў Горкім.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года.

Пахаваная на Румянцаўскіх (Ольгінскіх) могілках Ніжняга Ноўгарада.

Remove ads

Творчасць

Дэбютавала ў 1964 г., выступала з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і літаратуразнаўчымі працамі, прысвечанымі творчасці А. Пушкіна, Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, М. Гогаля, М. Лермантава, І. Шамякіна, А. Адамовіча, Г. Далідовіча, В. Казько, І. Пташнікава, І. Чыгрынава і інш. Аўтар кніг «Духовная жажда» (Горкі, 1983), «Земная основа» (Горкі, 1987). Выдадзены зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў аб беларускай прозе 1970-1980-х гадоў «Звено связующее» (Мінск, 1990).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads